Вечарына нязнятага кіно на фестывале "Нефільтраванае кіно"
23 февраля 2023 г.
Фестываль "Нефільтраванае Кіно" будзе праходзіць у Менску ўжо дзявяты раз. Апроч іншых класічных мерапрыемстваў і падыхода, у гэты раз каманда вырашыла даць магчымасць расказаць пра сваю нязнятую стужку тым, у каго не было фінансаў, часу альбо цярпення да чужога глупства.
Формат эксперыменту - вусны, але арганізатары фестывалю не перашкаджаюць аўтарам у выбары творчых інструментаў. Гэта можа быць што заўгодна, ад стэндапа да споведзі. Галоўная задача - уцягнуць гледачоў, зацікавіць іх сваёй ідэяй. Працягласць гісторыі - не больш за 5 хвілін.
Для ўдзелу вышліце на эл.пошту notification.filmfest@gmail.com сваю гісторыю да 10 сакавіка гэтага года. Калі вы хочаце прыняць удзел, але не зможаце прыехаць у Беларусь, то можна зрабіць гэта, зняўшы відэа ці аўдыё.
Падрабязней пра вечарыну ды ўвогуле пра фестываль можна прачытаць на сайце праекту па гэтай спасылцы.