Cтартуе новы беларускі AI-фестываль
22 верасня 2025 г.
Мы рады падзяліцца навіной: з 25 па 30 верасня пройдзе першы анлайн-фестываль AI-фільмаў Synthetic Dreams. Гэта новая прастора, дзе штучны інтэлект ператварае ідэі ў кіно
ПЕРШЫ СЕЗОН
Дэбютная праграма прысвечана беларускаму фальклору: старажытныя паданні, легенды і міфы будуць паказаныя праз мову сучасных тэхналогій.
Аўтарамі першых стужак сталі выпускнікі курса «Нейрасеткі для стварэння відэа» ад Filmschoolby
НАПЕРАДЗЕ
Synthetic Dreams не спыніцца толькі на гэтым сезоне. Фестываль будзе пашыраць тэматыку, адкрываць новыя прыёмы заявак, але асобная секцыя беларускага фальклору застанецца нязменнай
ЯК ДАЛУЧЫЦЦА?
Усе фільмы будуць даступныя анлайн цягам 25–30 верасня