Пра нас

Belarusian Filmmakers’ Network – нефармальная ініцыятыва, накіраваная на развіццё беларускага незалежнага кіно, яго прасоўванне ўнутры і па-за межамі краіны, а таксама ўключэнне айчынных аўтараў у глабальны індустрыяльны кантэкст. 

Наша галоўная мэта: фармаванне дынамічнай сеткі гарызантальных крэатыўных камунікацый, вольных ад любых праяў аўтарытарнага адміністравання ды ідэйнай цэнзуры. Жаданая перспектыва - арганізацыйная, стылістычная і сэнсавая перазагрузка беларускай кінаіндустрыі.

Тры ключавыя аспекты: адкрытасьць, дэцэнтралізацыя, постправінцыйнасць.


Новая мапа беларускага кіно

Сучасная сытуацыя ў беларускім кіно выглядае катастрафічна. Наяўны палітыка-эканамічны крызіс у Беларусі супаў з крахам аўтарытарнай мадэлі культуры, пабудаванай на бюракратычным кіраванні крэатывам, палітычнай цэнзуры, стылістычным канфармізме і вечным недахопе фінансавання.

Для кінаіндустрыі гэта азначае дэвальвацыю ранейшых сэнсавых і тэхнічных матрыц. У цяперашнія часы культурнага тэрору і культурнага супраціву мы жывем у зоне перманентнай нявызначанасці, у чыстым полі новай рэальнасці.
 

Belarusian Filmmakers’ Network – калектыўны праект, адчынены для ўсіх, хто звязаны з экраннай культурай. Наша мэта - празрыстая і кіраваная еўрапеізацыя лакальнай кінаіндустрыі.

  • Гэта новыя правілы кінавытворчасці: прыватызацыя, магчымасць прыватнага і замежнага інвесціравання, акцэнт на еўрапейскія калабарацыі.
  • Гэта новыя мадэлі адукацыі: доўгатэрміновыя міжнародныя навучальныя праекты, адукацыйная мабільнасць, актыўная фестывальная прысутнасць.
  • Гэта стылістычнае абнаўленне: пошук пост-таталітарнай экраннай стылістыкі, адмова ад пыльнай эстэтыкі соннага аграгарадка і млявага правінцыйнага гламура.
  • Гэта праца на заўтрашні дзень беларускага кіно.

Мы будуем не вертыкаль улады, а гарызанталь супрацоўніцтва. Гэта наш агульны выбар - не палітычны, а прафесійны. Наш спосаб адбыцца заўважнымі і істотнымі.

Навіны

«Движ» Аляксандра Гарадко: прэм'ера ў Лодзі і конкурс у Шчэціне

Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Аляксандра Гарадко «Движ» — пра фанатаў Макса Каржа — у кастрычніку пакажуць на двух польскіх фестывалях.

15 кастрычніка 2026 г.

Чытаць далей

Як прайшоў літоўскі пракат «Лебядзінай песні»

Пасля прэм'еры ў Палангі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» паехала па гарадах Літвы. Сеансы ў Вільні прайшлі з аншлагам — і ў залах была літоўская публіка.

30 верасня 2026 г.

Чытаць далей

«The Final Test» Яўгена Лыткіна — ад ЗША да Іарданіі

Кароткаметражны псіхалагічны фільм рэжысёра Яўгена Лыткіна «The Final Test» праходзіць насычаны фестывальны шлях — і атрымаў Спецыяльны прыз журы ў Амане.

25 верасня 2026 г.

Чытаць далей

«Жыццё пасля Беларусі» — інтэрв'ю Леаніда Каліцені для Malanka

Malanka Action апублікавала партрэтнае інтэрв'ю з каардынатарам BFN Леанідам Каліценем — пра эміграцыю, сетку беларускіх кінематаграфістаў і працу ў Еўрасаюзе.

20 верасня 2026 г.

Чытаць далей

«Лебядзіная песня Фёдара Озерава» выходзіць у пракат у Літве

21 жніўня ў Палангі — літоўская прэм'ера фільма Юрыя Сямашкі, пасля — пракат па ўсёй Літве. Упершыню цалкам беларускі фільм выходзіць у звычайны кінапракат у Літве.

20 жніўня 2026 г.

Чытаць далей