BarCamp+ у Варшаве: супольнасць, якая збірае сябе нанова
1 красавіка 2026 г.
Гэтым разам мы сабраліся, каб нанова сабраць сябе як супольнасць ды будучую прафесійную арганізацыю. Чатыры гады таму ўсё пачыналася з простай неабходнасці: дапамагаць адзін аднаму: з праектамі, дакументамі, візамі, здымкамі, а часам і з звычайным чалавечым выжываннем, фармаваць індустрыю, якой ў нас няма. Так узнік BFN — з сапраўднай, жывой салідарнасці.
За гэтыя гады шмат што змянілася вакол. Войны, міграцыя, разарваныя сувязі, закрытыя межы. Каля дзесяці чалавек не змаглі прыехаць у Варшаву менавіта па гэтых прычынах. І ўсё ж у выніку сабралося больш за сорак удзельнікаў.
BarCamp заўсёды быў прасторай адкрытых размоў і сумеснай працы. Але гэтым разам акцэнт з'езду зрушыўся глыбей да нас саміх. Мы гутарылі не толькі пра кіно, але і пра тое, як зрабіць нашу супольнасць устойлівай і прафесійнай. Праз працоўныя групы і абмеркаванні паступова прамалёўваліся контуры будучыні: новыя напрамкі дзейнасці, уключаючы жаночае кіно, рэарганізацыя ўнутранай структуры і падрыхтоўка да афіцыйнай рэгістрацыі BFN як юрыдычнай асобы.
Асаблівым момантам стаў майстар-клас Сяргея Лазніцы. Размова выйшла далёка за межы рамяства — гаворка ішла пра шлях аўтара, пра адказнасць рэжысёра і пра тое, як заставацца сабой у складаны час.
Мабыць, самае каштоўнае адбылося паміж сесіямі. У паўзах, за кавай, у доўгіх вячэрніх размовах на адкрытым мікрафоне нараджаліся новыя сувязі, ідэі і праекты. Менавіта тая шчыльнасць жывых зносін, якую немагчыма замяніць анлайн-чатамі.
BFN ужо чатыры гады існуе выключна на валанцёрскіх пачатках. Для такіх ініцыятыў гэта сур’ёзны тэрмін. Многія за гэты час згасаюць, а мы — працягваем. І цяпер адчуваецца, што пачынаецца новая глава. І наступнае пытанне нават не ў тым, ці збяромся мы зноў і калі. Пытанне ў тым, ува што менавіта вырасце гэта наша супольнасць BFN далей?
Адказ на гэтае пытанне ды больш цікавых падрабянасцяў ды інсайдаў пра тое, як прайшоў наш BarCamp+ вы знойдзеце ў адмысловым этэру BFN:Live 10 на нашыя Ютуб канале.
Далучайцеся і вы да нашай сеткі беларускіх кінематаграфістаў праз форму падачы заявак!
З павагаю,
каманда BFN ды BarCamp+
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Belarusian Filmmakers’ Network — ініцыятыва, накіраваная на развіццё беларускага незалежнага кіно, яго прасоўванне ўнутры і па-за межамі краіны, а таксама на ўключэнне беларускіх аўтараў у глабальны індустрыяльны кантэкст.
Сачыце за навінамі BFN:
Instagram | Facebook | YouTube | X (Twitter)