BFN, Berlinale ды будучыня беларускага кіно
31 студзеня 2025 г.
На Zerkalo.io выйшла вялікае інтэрв’ю, прысвечанае развіццю беларускага кіно і ролі BFN і нашага Інкубатара мікрабюджэтнага кіно. У публікацыі падрабязна распавядаецца, як сучасныя беларускія кінематаграфісты могуць рэалізаваць свае ідэі і чаму поспех у кіно — гэта не толькі пытанне фінансавання, але і сістэмнага падыходу, прафесійнага суправаджэння ды стратэгічнага планавання.
Аўтар інтэрв’ю Тарас Тарналіцкі разам з Леанідам Каліценем разважаюць пра асноўныя праблемы кінаіндустрыі ў Беларусі — адсутнасць індустрыяльнага асяроддзя, недахоп незалежных прадзюсараў і сцэнарных лабараторый. Аднак гісторыя ўдзельнікаў BFN і Інкубатара паказвае, што нават мікрабюджэтныя фільмы могуць дабівацца поспеху на міжнародных фестывалях, калі праект праходзіць усе неабходныя этапы: селекцыю, пітчынгі, прафесійную дапрацоўку сцэнарыя і стратэгічнае прасоўванне.
«Галоўная праблема беларускага кіно — гэта не грошы», — адзначае ў інтэрв’ю прадзюсар Леанід Каліценя. На думку экспертаў, важней за ўсё мець моцны сцэнарый, правільную каманду і разуменне, як фільм будзе прасоўвацца на міжнароднай арэне. BFN стварае неабходныя ўмовы для гэтага, пераносячы ў незалежнае беларускае кіно лепшыя практыкі еўрапейскай і амерыканскай кінаіндустрый.
Азнаёміцца з поўным інтэрв’ю можна па спасылцы.