BFN:Live - стрымы з прафесіяналамі індустрыі
1 жніўня 2025 г.
Сетка беларускіх кінематаграфістаў BFN запускае новую серыю анлайн-эфіраў BFN: LIVE— адкрытую пляцоўку для дыялогу, навучання і аб'яднання тых, хто працуе (альбо хоча працаваць) у беларускім кіно. Вядоўцам эфіраў стаў рэжысёр і прадзюсар Яўген Лыткін.
У кожным выпуску мы будзем разам з прафесіяналамі і гледачамі паглыбляцца ў самыя актуальныя тэмы: як працуе краўдфандынг, што такое індустрыйныя лабараторыі, як трапіць на фестываль, дзе шукаць фінансаванне, навошта казаць пра інклюзію ў кіно і якім можа быць беларускі кінематограф праз 10 гадоў?
«Мы хочам, каб эфіры сталі не толькі крыніцай ведаў, але і прасторай супольнасці — дзе можна вучыцца, дзеліцца вопытам і натхняцца,»
🔴 Першы выпуск — ужо 6 жніўня!
Тэма: Штучны інтэлект у кіно: інструмент, выклік ці пагроза?
Разам з Яўгенам Лыткіным у студыі будуць:
- 🎤 Влад Крук — сузаснавальнік AI25.studio, спецыяліст па AI-відэавытворчасці;
- 🎤 Андрэй Палупанаў — рэжысёр, прадзюсар, аператар, кампазітар і трэнер.
Гэта размова пра тое, як штучны інтэлект ужо змяняе кіно — і што з гэтым рабіць беларускім крыатарам.
🔴 Другі эпізод— Як манетызаваць творчасць: краўдфандынг для кінапраектаў
У гэтым выпуску Яўген Лыткін размаўляе з:
🎤 Аляксандрам Чарнухам — журналістам, пісьменнікам, аўтарам YouTube-праекта «Міністэрства сепультуры»;
🎤 Лізай Чэрнік — рэжысёркай і сузаснавальніцай Sort of Cinema.
Размова прысвечана краўдфандынгу як рэальнаму інструменту для аўтараў — ад запуску кампаній да захавання творчай свабоды без вялікіх бюджэтаў.
🔴 Трэці эпізод — Магія гуку ў кіно
У выпуску ўдзельнічаюць:
🎤 Анастасія Пецэвіч — саўнд-дызайнерка і аўдыяінжынерка постпрадакшна;
🎤 Дзмітрый Фрыга — кампазітар і гукарэжысёр;
🎤 Яўген Лыткін — рэжысёр і вядучы.
У цэнтры размовы — тое, як гук і музыка фарміруюць эмоцыі і чаму аўдыя ў кіно часта не менш важнае за візуальны шэраг
🔴 Чацвёрты эпізод — Жанравае і фестывальнае кіно
Яўген Лыткін гутарыць з:
🎤 Андрэем Кашперскім — рэжысёрам, сцэнарыстам, шоўраннерам;
🎤 Леанідам Каліценя — кінапрадзюсарам.
Размова пра розніцу і перасячэнні паміж жанравым і фестывальным кіно — і пра тое, ці можна сумясціць абодва падыходы
🔴 Пяты эпізод — Кастынгі ў Еўропе і Беларусі
У выпуску:
🎤 Нэла Агрэніч — рэжысёрка, сцэнарыстка і актрыса;
🎤 Вольга Траўкіна — кастынг-дырэктарка, CEO Casting Hub.
Абмяркоўваюцца прынцыпы кастынгу, асаблівасці працы з акцёрамі_камі і адрозненні паміж лакальнай і міжнароднай практыкай.
🔴 Шосты эпізод— Мікрабюджэтнае кіно
Удзельнікі размовы:
🎤 Уладзімір Казлоў — пісьменнік, рэжысёр і сцэнарыст;
🎤 Аляксандр Гарадко — прадзюсар і рэжысёр.
Гэта практычная размова пра стварэнне кіно з абмежаванымі рэсурсамі і пра тое, чаму мікрабюджэтны падыход сёння становіцца ўсё больш актуальным.
🔴 Сёмы эпізод— Ад Беларусі да сусветнай кінаіндустрыі
У выпуску:
🎤 Дар’я Жук — рэжысёрка, сцэнарыстка, прадзюсарка;
🎤 Андрэй Палупанаў — рэжысёр, прадзюсар, аператар;
🎤 Яўген Лыткін — вядучы.
Размова пра міжнародную кар’еру, адукацыю і магчымасці для беларускіх аўтараў у глабальнай індустрыі.
🔴 Восьмы эпізод — Штучны інтэлект і будучыня аўтарскага кіно
У выпуску:
🎤 Уладзімір Казлоў — пісьменнік, журналіст, рэжысёр;
🎤 Андрэй Палупанаў — рэжысёр, прадзюсар, аператар;
🎤 Яўген Лыткін — вядучы.
Удзельнікі разважаюць пра ШІ як творчы інструмент і пра тое, як новыя тэхналогіі змяняюць незалежнае кіно ды ШІ-ЛАБАРАТОРЫЮ.
🔴 Адмысловы выпуск — BarCamp+ 2026 і ўстойлівае развіццё кінасупольнасці
У выпуску:
🎤 Яўген Лыткін — рэжысёр, прадзюсар;
🎤 Леанід Каліценя — каардынатар BFN.
Размова пра супольнасць, рэсурсы і тое, як ініцыятывы кшталту BarCamp+ дапамагаюць кінематаграфістам выходзіць за межы «выжывання» і будаваць устойлівую працу.
Падпісвайцеся на YouTube-канал BFN, каб не прапусціць новыя выпускі!
Эфіры будуць выходзіць рэгулярна — сачыце за навінамі і далучайцеся да размовы.