На Deutsche Welle - прэм'ера дакументальнага фільма пра Святлану Ціханоўскую

20 лютага 2023 г.

17 лютага ў Мюнхене адбылася прэм'ера дакументальнага фільма пра беларускага палітыка Святлану Ціханоўскую. Рэжысёрам фільма выступіла Лінда Верэке. Адным з герояў стужкі стаў турэцкі журналіст Джан Дюндар, які сам жыве ў выгнанні ў Германіі. Яны некалькі месяцаў ездзілі за Ціханоўскай па Еўропе і прызналіся - заваяваць яе давер было няпроста. Па словах аўтараў, фільм распавядае пра гісторыю жанчыны, у якой ёсць ўлада, але якая не трымаецца за яе.

Праглядзець фільм ад Deutsche Welle можна на некалькіх мовах:
DW Documentary on YouTube (English).
DW Documental on YouTube (Spanish).
DW Documentary हिन्दी on YouTube (Hindi).
DW Documentary on Youtube (Belarusian/Russian).