ДОЎГІ СПІС праектаў другога інкубатара мікрабюджэтнага кіно BFN

8 ліпеня 2024 г.

 

Мы рады паведаміць, што "ДРУГІ інкубатар мікра-бюджэтнага кіно" ад Belarusian Filmmakers Network, які стартаваў 2 чэрвеня 2024 года, нарэшце гатовы прадставіць сваіх удзельнікаў!

 

Пасля стараннага разгляду ўсіх пададзеных заявак мы з радасцю аб'яўляем доўгі спіс праектаў, якія прайшлі першы этап адбору і будуць працягваць удзел у нашай праграме:

• "У пошуках бара"
• "Пах смутку" - Ната Карнеева
• "Ноч на Купалу"
• "Рэпартал"
• "Ліна" - Ілля Бажко
• "Амбівалентнасць" - Андрэй Палупанаў
• "Red Fish" - Анастасія Сергіеня
• "22"
• "Sisters’ secrets"
• Праект ананімнага ўдзельніка

 

Мы дзякуем усім удзельнікам за пададзеныя заяўкі і праведзеную працу. Аўтары праектаў, якія ўвайшлі ў доўгі спіс, будуць запрошаныя на адукацыйныя онлайн-сесii, якія пройдуць ў бліжэйшы час. Да 20-га жнiўня мы чакаем ад удзельнiкаў доўгага спiса пашыраныя заяўкi. Па iх выніках будуць вызначаныя фіналісты, якія працягнуць работу ў інкубатары.

 

Сачыце за навінамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках, каб быць у курсе ўсіх падзей і далейшых этапаў праграмы.

 

Віншуем адабраных удзельнікаў і зычым спору! 🩷💛🧡❤️

 

З павагай,
Каманда Belarusian Filmmakers Network