«Движ» Аляксандра Гарадко: прэм'ера ў Лодзі і конкурс у Шчэціне
15 кастрычніка 2026 г.
Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Аляксандра Гарадко «Движ» пачынае фестывальны шлях. 15 і 16 кастрычніка яго пакажуць на фестывалі медыяў «Człowiek w Zagrożeniu» ў Лодзі, а 17 кастрычніка стужка ўдзельнічае ў конкурсе еўрапейскіх дакументальных фільмаў на Szczecin Film Festiwal.
«Движ» — фільм не пра Макса Каржа, а пра людзей, для якіх ён стаў кумірам. Нагодай стаў самы маштабны канцэрт Каржа ў Варшаве ў жніўні 2025 года, на які з'ехаліся каля 80 тысяч чалавек з розных краін. Героі фільма — вельмі розныя людзі са сваімі гісторыямі, лёсамі і поглядамі. Рэжысёр свядома адмовіўся ад аўтарскай ацэнкі і дае гледачу пачуць саміх герояў.
Пасля фестываляў фільм пакажа «Белсат».
Віншуем Аляксандра і ўсю каманду!
📰 Інтэрв'ю з рэжысёрам на «Белсаце»: belsat.eu