Jeonju International Film Festival
2 мая 2025 г.
Фільм "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" рэжысёра Юрыя Семашкі быў прадстаўлены карэйскай публіцы на Jeonju International Film Festival — фестывалі, які ўжо шмат гадоў застаецца галоўнай пляцоўкай аўтарскага кіно ў Азіі.
Разам з фільмам у Чонджу адправіліся і нашы героі — Вячаслаў Кміт і пяшчотны швэдар з рамонкамі. Паўднёвакарэйская аўдыторыя прыняла гэтую сумную, іранічную і непрадказальную гісторыю з вялікай цікавасцю.
Мы ў Belarusian Filmmakers’ Network шчыра дзякуем ARTBOX Production House, асабіста Кестутісу Драздаўскасу, а таксама ўсім нашым партнёрам, акцёрам, тэхнікам і валанцёрам за тое, што гэтая прэм’ера стала магчымай. Асобныя віншаванні Юрыю, а таксама Сяргею Кавалёву, Уладзіміру Казлову і ўсім, хто стаяў за стварэннем гэтага фільма.
📍 Чонджу — чарговая кропка на мапе “лебядзінага” шляху. Наперадзе — новыя гледачы, новыя размовы і, мы ўпэўненыя, — новыя прыгоды!