Фільм "Радзіма" атрымаў гран-пры ў Капенгагене

26 сакавіка 2023 г.

Фільм "Радзіма" (Motherland) ад беларускіх аўтараў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка атрымаў гран-пры на адным з найбубнейшых кінафестываляў дакументальнага кіно - CPH:DOX у Даніі. Стужка паведамляе аб падзеях 2020 года, і ахапляе вялікае кола падзей і навін гэтага часу: жорсткая ваенная структура і культура гвалту ў арміі, рэйв-вечарыны, масавыя пратэсты супраць пераабрання Александра Лукашенкі, і г. д. Апісанне фільма каментуе: "Дзякуючы выдатнай аператарскай працы і глыбокаму веданню культуры, «Радзіма» — адзін з тых рэдкіх фільмаў, якім удаецца захаваць вырашальны момант у гісторыі, пакуль яна яшчэ разгортваецца".

Журы абгрунтавала свой выбар фільма-пераможцы наступным чынам:

"Гэты кінематаграфічны і змястоўны фільм не спяшаўся раскрываць складанасць жыцця ў рамках рэпрэсіўнай і несправядлівай сістэмы. Ён ставіць пад сумнеў ідэю індывідуальнага выбару ў загнаным у кут грамадстве. Назва фільма [на ангельскай] — гэта спосаб вярнуць уладу жанчынам, якія знаходзяцца на пярэднім краі гэтай барацьбы".

CPH:DOX - гэта Капенгагенскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно, заснаваны ў 2003 годзе. Фестывальная праграма фестывалю выходзіць за традыцыйныя рамкі і прапануе новыя погляды на скрыжаванне кінематографа і медыямастацтва, і таму на ёй можна пабачыць як міжнародных рэжысёраў, так і новыя таленты, а таксама мноства эксперыментальных стужак.