Афіцыйная заява борда BFN

21 красавіка 2026 г.

 

Мы, борд Belarusian Filmmakers’ Network (BFN), у тым ліку два з трох заснавальнікаў праекта, афіцыйна абвяшчаем аб сваім сыходзе са складу кіраўніцтва BFN і спыненні супрацоўніцтва з Леанідам Каліценям на падставе прынцыповых разыходжанняў у стратэгічным бачанні дзейнасці і далейшага развіцця праекта.


На нашу агульную думку, у сваім цяперашнім выглядзе BFN не здольная паспяхова вырашаць заяўленыя творчыя задачы. Далейшая прысутнасць у такой структуры для нас прафесійна немэтазгодна і неэфектыўна.


З гэтага моманту мы спыняем сваю дзейнасць у якасці борда BFN. Уладзімір Казлоў — як ініцыятар Інкубатара мікрабюджэтнага кіно — часова працягне працу над гэтым праектам да завяршэння сваіх абавязацельстваў за апошнія два сезоны.


Мы маем безумоўную павагу да супольнасці беларускіх кінематаграфістаў і плануем працягваць працу ў гэтай сферы. Але не ў фармаце BFN, якая, нажаль, цалкам вычарпала свой стартавы патэнцыял.

 

Сузаснавальнік BFN Максім Жбанкоў,
сузаснавальнік BFN Уладзімір Казлоў
і іншыя чальцы борда