«Лебядзіная песня Фёдара Озерава» выходзіць у пракат у Літве

20 жніўня 2026 г.

21 жніўня на фестывалі Tik be dramų у Палангі адбудзецца літоўская прэм'ера фільма Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — удзельніка праграмы Forum Берлінале 2025. Пасля фестывалю фільм выходзіць у пракат па ўсёй Літве.

Гэта першы выпадак, калі цалкам беларускі фільм выходзіць у звычайны кінапракат у Літве.

📍 21 жніўня, 17:00 — Palangos jaunimo ir savanorystės centras (Vytauto g. 110, Palanga). Уваход вольны, пасля паказу — размова з прадзюсарам.

📰 15min.lt: 15min.lt
📰 Reform: reform.news