Прэмія журы чытачоў Tagesspiegel
22 лютага 2025 г.
Фільм «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» (The Swan Song of Fedor Ozerov) рэжысёра Юрыя Семашко атрымаў узнагароду чытацкага журы выдання «Tagesspiegel» на Берлінскім кінафестывалі 2025 года.
Гэтая ўзнагарода прысуджаецца фільму, які найбольш уразіў чытачоў «Tagesspiegel» падчас фестывалю. У сваім рашэнні журы адзначыла арыгінальнасць і глыбіню стужкі, якая спалучае ў сабе рэальныя палітычныя падзеі, асабістыя памкненні маладога музыканта і элементы грэчаскай міфалогіі.
"Журы чытачоў Tagesspiegel абмяркоўвала дзве гадзіны – пасля доўгага разважання аб трох апошніх фаварытах быў вызначаны фільм-пераможца. Сямёра журы паглядзелі 24 фільмы з секцыі «Форум» Берлінале , 42 гадзіны кіно за восем дзён, абралі «Лебядзіную песню Фёдара Озерава» Юрыя Сямашкі."
Прачытаць артыкул цалкам можна тут.