Belarusian Filmmakers’ Network (BFN) ладзiць канферэнцыю разам з SMartDE
20 верасня 2023 г.
22 верасня 2023 г. Берлін, Германія
Прэс-рэліз
З 10 па 13 кастрычніка 2023 г. Сетка беларускіх кінематаграфістаў (BFN) правядзе канферэнцыю маладых беларускіх рэжысёраў і прадзюсараў у Берліне, Германія. Падзея мае адбыцца ў выніку партнёрства з SMartDE, нямецкім аддзяленнем міжнароднай асацыяцыi фрылансераў SMartGroup.
Iмпрэза, у якой возьме ўдзел шэраг вядомых спікераў, будзе наступным крокам у намаганнях BFN па пашырэнню інтэграцыі незалежных беларускіх кінематаграфістаў у сусветны кантэкст. Пасля першага нефармальнага з’езду ў Варшаве BFN робіць далейшыя крокі, каб аб’яднаць дыяспару беларускіх кінематаграфістаў. Дзякуючы сумесным намаганням BFN і SmartDe, беларускія фільммэйкеры, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях, атрымаюць магчымасць зрабiць свой голас значным для сусветнай грамадскасці.
Канферэнцыя пад назвай «Сацыялізацыя і прафесійная інтэграцыя беларускіх кінематаграфістаў-фрылансераў у кінаіндустрыі ЕС» мае сваёй мэтай прадэманстраваць магчымасці BFN у садзейнічанні кар'ернаму росту кінематаграфістаў і дапамагчы з даступнасцю структур падтрымкі, якія існуюць у еўрапейскай прасторы. Канферэнцыя стане пляцоўкай абмену досведам і ведамі, а таксама наладжвання кантактаў у еўрапейскай кінаіндустрыі. Падчас iмпрэзы будуць абмяркоўвацца наступныя тэмы: SMartGroup і яе сетка; як працуе еўрапейская кінаіндустрыя; навучальныя ўстановы ў сферы кіно і што яны прапануюць; як функцыянуюць журналістыка і СМІ ў Еўропе і як атрымаць да іх доступ; фінансаванне фільмаў і іншыя магчымасці для кінематаграфістаў.
Леанід Каліценя, сузаснавальнік BFN, кажа: «Нашае супрацоўніцтва з міжнароднай асацыяцыяй SMartDe у гэтым годзе спрыяе далейшаму развiццю BFN. Праект накіраваны на стварэнне і ўмацаванне сеткі беларускіх кінематаграфістаў як асновы для будучага нацыянальнага інстытута беларускага кіно». Берэніка Партум, менеджэрка праекту SMartDe, каментуе: «BFN ставіць сваёй мэтай дапамагчы кінематаграфістам, якія толькі пачынаюць сваю кар'еру і не так даўно працуюць у індустрыі. Вельмі важна надаваць адмысловую ўвагу гэтай групе, каб забяспечыць поспех новага пакалення кинатворцаў. Канферэнцыя з'яўляецца часткай больш шырокага адукацыйнага праекта, які дасць магчымасць ад 30 да 40 беларускім кінематаграфістам, якія жывуць у эміграцыі ў Еўропе, пачаць ці працягнуць сваю кар'еру».
Belarusian
Filmmakers’
Network
(BFN)
- сетка, якая аб’ядноўвае незалежных
маладых кінематаграфістаў з Беларусі,
у тым ліку тых, хто жыве ў эміграцыі. БФН
імкнецца вярнуць беларускае кіно на
карту еўрапейскай кінаіндустрыі.
https://www.facebook.com/belfilmnet.work
Belarusian
Filmmakers’ Network (BFN) - праект
SINGO ў
супрацоўніцтве
з
SMartDE у
межах
праграмы
2023 года.
У гэтым
годзе праграма падтрымліваецца Федэральным
міністэрствам замежных спраў Германіі па праграме Ўсходняга Партнерства.
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, звяртайцеся, калі ласка, на email: belfn2022@gmail.com