Лебядзіная песня Фёдара Озерава на Берлінале!
19 лютага 2025 г.
Мы адзначылі сапраўды важны момант для ўсёй сеткі беларускіх кінематаграфістаў - прэм’еру нашага першага фільма на Берлінскім міжнародным кінафестывалі.
«Лебядзіная песня Фёдара Озерава» стала першай ігравой стужкай, з якой наша супольнасць выйшла адразу на такую вялікую міжнародную пляцоўку. І гэта адбылося вельмі моцна: прэм’ера ў Берліне прайшла з поўнай залай - усе квіткі былі распрададзеныя.
Для нас гэта не проста паказ фільма, а сведчанне таго, што беларускае незалежнае кіно жыве, развіваецца і знаходзіць свайго гледача нават у самых складаных умовах. Гэта вынік вялікай супольнай працы, узаемнай падтрымкі і веры ў тое, што нашы гісторыі важныя і патрэбныя.
👉 Больш падрабязна пра прэм’еру і фільм у артыкуле