Беларуская анімацыя ў Нью-Ёрке: "Shirey Mara" Наты Карнеевай
22 лютага 2023 г.
Нью-Йоркскі фестываль яўрэйскага кіно 2023 года прайшоў у студзені. Галоўная мэта кінафестывалю - прэзентацыя фільмаў з усяго свету, якія даследуюць яўрэйскі вопыт. Сярод іншых цудоўных работ на фестывалі быў і беларускі вопыт кароткаметражная анімацыйная стужка у секцыі "Shorts by Women".
"Shirey Mara", як апісваюць арганізатары - гэта мультыплікацыйная казка з Беларусі, якая распавядае пра прымірэнне са стратай каханага чалавека. Выкарыстоўваючы моцны стыль калажа, Ната Карнеева адлюстроўвае магчымасць абнаўлення і лячэбную магію музыкі, якая пераўзыходзіць смерць. Рэцэнзент Брэндон Джудэл у сваёй публікацыі ў Medium так каментаваў дзясяціхвілінную стужку: "Вытанчана праілюстраваны Эльдарам Мусіным разам з Дар'яй Парысеевай, кожны малюнак з яркімі колерамі варты таго, каб яго аформілі ў рамку".
Вы можаце праглядзець трэйлер стужкі па гэтай спасылцы.