Беларуская анімацыя на Ninateka - да 12 сакавіка!
6 сакавіка 2023 г.
Цыкл "WSCHÓD NIEZNANY" ("Невядомы Ўсход") ад польскага партала Ninateka - гэта іх рэакцыя на трагічную палітічную сітуацыю ў свеце. Праэкт накіраваны на тое, каб зблізіць аўтараў з-за ўсходняй мяжы Польшчы - з раёнаў, якія, нягледзячы на геаграфічную блізкасць, да гэтага часу здаюцца нязведаннымі. Фільмы з'яўляюцца магчымасцю зразумесць гістарычную складанасць Усходняй Еўропы, дапамагаюць зблізіцца, паказаць новы ракурс на знаёмыя праблемы, даследаваць усвядомленнасць і адчувальнасць.
Сёмая ітэрацыя цыклу прысвечана Беларусі. У праграме - сем кароткіх анімацыйных стужак:
"Магутны Божа - Малітва за Беларусь" - рэж. Юлія Рудзіцкая, Беларусь, 2020, 4 хв.
У аснову фільма пакладзена песня Мікалая Равенскага на словы Наталлі Арсеневай "Магутный Божа", якая з'яўляецца неафіцыйным гімнам беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Гэта малітва за ўсіх беларусаў, якія працягваюць мірны пратэст за свабоду і правы чалавека, у тым ліку права на сумленныя выбары і свабоду слова.
"Палон" - рэж. Рыта Ціхановіч, Беларусь, 2021, 3 хв.
Кароткаметражная музычная анімацыя, у якой рэжысёр і аніматар Рыта Ціхановіч з дапамогай скупых ліній і выразных фарбаў распавядае пра імкненне да свабоды. Гэты фільм - жэст салідарнасці з ўсімі палітвязнямі Беларусі, якія не пабаяліся гаварыць праўду і цяпер знаходзяцца ў няволі.
"Смеццевая галава" - рэж. Юрый Сямашка, Беларусь, 2022, 17 хв.
Падчас працы прыбіральшчык знаходзіць таямнічую галаву і бярэ яе з сабой дадому. Там высвятляецца, што ў яе незвычайныя здольнасці... Юрый Сямашка ў сваім смешным, вычварэнскім праекце спалучае стоп-мультыплікацыю з жывым дзеяннем.
"Тата" - рэж. Марыя Якімовіч, Беларусь/Польшча, 2019, 29 хв.
Аўтабіяграфічны дакументальны анімацыйны фільм, у якім рэжысёрка малюе партрэт бацькі, ахопленага хваробай, якая ператварыла жыццё яго сям'і ў пекла.
"Kingdom of Stars" - реж. Іван Гапіенка, Беларусь, 2019, 17 хв.
Незалежны праэкт Івана Гапіенкі, рэалізаваны цягам 4 гадоў. Гэта філасофскае, казачнае даследванне прыроды чалавека, нашых найлепшых і найгоршых бакоў.
Іван Гапіенка - малады незалежны мастак, які спецыялізуецца на графіцы і анімацыі.
Стужку можна таксама праглядзець па спасылцы ніжэй:
Vimeo: https://vimeo.com/ivangopienko...
"За вольнасць і годнасць" - рэж. Андрусь Такінданг, Беларусь, 2022, 6 хв.
Абапіраючыся на нацыянальную сімволіку, фільтруючы яе праз уласныя стылістыкі, творцы ўздымаюць голас над істотнай тэмай - нагадваюць пра гвалт над грамадзянамі, пра палітвязняў, якія адважыліся супрацьстаяць уладзе, пра нястомную барацьбу за свабоду, якая працягваецца дагэтуль. Яны паказваюць, што яна можа адбывацца па-рознаму - у тым ліку праз мастацкую дзейнасць.
"Занадта вялікі малюнак" - рэж. Генадзь Буто, Беларусь/Расія, 2021, 5 хв.
Кароткая эксперыментальная анімацыя, у якой малюнак выходзіць за межы паперы і ідзе па ўсім свеце.
Фільмы даступныя на сайце Ninateka на працягу месяца, з 13 лютага да 12 сакавіка. Фільмы даступныя толькі на тэрыторыі Польшчы!
Праглядзець работы цыкла можна па гэтай спасылцы: https://www.ninateka.pl/vod/an...
Запрашаем да прагляду!