На Берлінале адбылася прэзентацыя Беларускай Незалежнай Кінаакадэміі
23 лютага 2023 г.
18 лютага на Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю адбылася прэзентацыя Беларускай Незалежнай Кінаакадэміі (Belarusian Independent Film Academy). На заснаванні прысутнічалі прадстаўнікі беларускай кінасупольнасці, кіраўнікі Еўрапейскага Кінафонду, Берлінале і мноства іншых.
Заснавальнікі кінаакадэміі: заснавальніца "Паўночнага Ззяння" Воля Чайкоўская, рэжысёры Аляксей Палуян, Дар’я Жук і Андрэй Куціла, кінаркрытык Ірэна Кацяловіч і кіназнаўца Ігар Сукманаў.
На мерапрыемстве было прэзентавана дзесяць праэктаў у працы беларускіх кінематаграфістаў. Cваю ігравую стужку пад назвай "Да гэтага лета" прадставіла Дар'я Жук. У цэнтры працы - тры жаночых характары падчас падзей 2020 года. «Лісты» — так называецца фільм, над якім працуе сёння беларускі дакументаліст Андрэй Куціла. Праект базуецца на карэспандэнцыі беларускіх палітвязняў і іх сваякоў. Погляд дакументалісткі Ксеніі Галубовіч скіраваны на бежанца з Ірака, які трапіў у пастку, скіраваўшыся ў Беларусь. Яе праект мае назву «Я зрабіў памылку, прыехаўшы сюды».
Пра іншыя стужкі, а таксама каментары гасцёў і фота з мерапрыемства можна праглядзець ніжэй.
Крыніца: https://reform.by/gjeta-vjalik...