Лонг-ліст інкубатара мікрабюджэтнага кіно BFN
26 лістапада 2023 г.
24 кастрычніка 2023 года Belarusian Filmmakers' Network (BFN) аб'явіла аб запуску інкубатара мікрабюджэтнага кіно з мэтай стымуляваць развіццё новага беларускага кіно. У межах інкубатара пяць маладых рэжысёраў будуць працаваць над сцэнарыямі сваіх дэбютных поўнаметражных фільмаў, два з якіх будуць адабраны для фінансавання ў мікрабюджэтным фармаце.
У доўгі спіс конкурсу ўвайшлі дзесяць праектаў:
- Jack Leen Kennedy, Mary Leen Monroe "НВ"
- Таццяна Капітонава "Братское лесбийское плечо"
- Ryna Zelenaya "Счастье рядом!"
- Ната Карнеева "Эльман"
- Сямён Юр'еў "Песня"
- "Па прыступках"
- "Раны и украшения"
- Юльяна Васільева "Снова исчезнуть"
- Фелікс Грыжа "Надзея жыве ў Беларусі"
- Аляксандр Валодзін "Стаж".
Аўтары праектаў, якія ўвайшлі ў доўгі спіс, мелі магчымасць дапрацаваць свае заяўкі да пачатку наступнага этапу адбору праектаў. У фарміраванні кароткага спісу конкурсу ўдзельнічаюць не толькі арганізатары, але і вонкавыя эксперты кінаіндустрыі. А шорт-ліст з пяці праектаў для ўдзелу ў сцэнарнай лабараторыі пад кіраўніцтвам дасведчаных фільммэйкераў будзе аб'яўлены 30 лістапада 2023 года.
«Парадавала і колькасць, і якасць дасланых на работ. Мы ўдзячны ўдзельнікам за давер, за шчырасць і смеласць аўтарскіх выказванняў. Выбар доўгага спісу праводзіўся шляхам падліку балаў па сфарміраваных крытэрыях і быў па-сапраўднаму складаным. Праект знаходзіцца яшчэ на ранняй стадыі, наперадзе - работа над сцэнарыямі і здымкі двух фільмаў. Але ўжо зараз зразумела, што цікавасць да мікрабюджэтнага кіно ў маладых беларускіх фільммэйкераў ёсць, а гэта - галоўнае», - кажа сузаснавальнік BFN і кіраўнік праекту інкубатара мікрабюджэтнага кіно Уладзімір Казлоў.