Шорт-ліст інкубатара мікрабюджэтнага кіно BFN
3 снежня 2023 г.
Эксперты Belarusian Filmmakers' Network (BFN) у супрацоўніцтве з знешнімі экспертамі кінаіндустрыі вызначылі кароткі спіс праектаў конкурсу інкубатара мікрабюджэтнага кіно.
У шорт-ліст увайшлі праекты:
- Фелікс Грыжа "Надзея жыве ў Беларусі";
- Ната Карнеева "Эльман";
- Сямён Юр’еў "Ромашки или Лебединая песня Фёдора Озерова" (экс-"Песня");
- "Па прыступках";
- "Раны и украшения”.
З 1 снежня 2023 года распачалася праца сцэнарнай лабараторыі. Аўтары праектаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст інкубатара BFN, будуць працаваць над сцэнарамі сваіх дэбютных поўнаметражных фільмаў пры падтрымцы дасведчаных фільммэйкераў.
«Адначасова з адборам праектаў у шорт-ліст мы адкарэктавалі фармат працы над праектамі ў рамках інкубатара. Галоўная задача распачатага этапу - сцэнарнай лабараторыі - атрымаць пяць сцэнарыяў поўнаметражных фільмаў, гатовых да запуску. На гэтым этапе роля куратара вельмі важная, і мы імкнуліся падабраць куратараў так, каб яны лепш за ўсё адпавядалі канкрэтнаму праекту», - кажа сузаснавальнік BFN і кіраўнік праекту інкубатара мікрабюджэтнага кіно Уладзімір Казлоў.
У адпаведнасці з раскладам інкубатара, 24 студзеня 2024 года BFN вызначыць два праекты, якія атрымаюць мікрабюджэтнае фінансаванне.