BFN BarCamp #2.0

1 жніўня 2024 г.

 

Мы рады паведаміць пра правядзенне другога BarCamp – унікальнай антыканферэнцыі, якая збярэ беларускіх кінематаграфістаў розных узроўняў і спецыялізацый з усяго света. Мерапрыемства адбудзецца з 7 па 10 кастрычніка 2024 года ў Германіі, і ўжо па традыцыі абяцае стаць адной з самых значных падзей у свеце беларускага кіно за апошнія гады.

 

Фармат ды праграма мерапрыемства

BarCamp – гэта фармат антыканферэнцыі, які прадугледжвае вольны выбар ды актыўны ўдзел усіх прысутных. Удзельнікі самі вызначаюць праграму: прапануюць тэмы для абмеркавання, праводзяць секцыі, прэзентуюць фільмы і праекты, што стварае ўнікальную пляцоўку для абмену досведам і ідэямі, а таксама для знаходжання новых партнёраў і падтрымкі для сваіх праектаў.

На працягу трох дзён удзельнікаў чакаюць захапляльныя дыскусіі, майстар-класы ад вядучых спецыялістаў індустрыі, прэм’еры ды шмат іншага. Асобнай ды зачыняючай часткай праграмы стане экскурсія ў Studio Babelsberg AG – адную з найстарэйшых і ў свой час адзну з найбуйнейшых ды ўплывовых кінастудый свету. Гэта выдатная магчымасць паглыбіцца ў гісторыю сусветнага кіно і натхніцца ствараць фільмы сёння.

 

Як прыняць удзел?

Каб стаць часткай гэтага ўнікальнага мерапрыемства, неабходна падаць заяўку да 25 жніўня 2024 года ўключна.
Калі вам неабходна візавая падтрымка запоўніце заяўку да 17 жніўня

Пасля правядзення прафесійнага адбору ўдзельнікаў, BFN зробiць усё магчымае для забеспячэння візавай падтрымкi, возьме на сябе выдаткі на пражыванне, харчаванне, а таксама трансфер удзельнікаў з Беларусі і іншых краін.

Вынікі адбору будуць паведамлены не пазней за 30 жніўня 2024 года.

Не прапусціце шанец стаць часткай супольнасці беларускіх кінематаграфістаў, атрымаць каштоўны досвед і знайсці новых партнёраў для рэалізацыі сваіх творчых задум. Другая антыканферэнцыя BarCamp абавязкова стане яркай падзеяй, якая надоўга застанецца ў памяці ўсіх удзельнікаў. Падавайце заяўкі і далучайцеся да нас на новым беларускім БарКэмпу!

 

Кантакты: belfn2022@gmail.com