Афіцыйная пазіцыя BFN

23 красавіка 2026 г.

 

Belarusian Filmmakers’ Network пацвярджае, што частка чальцоў борда ініцыятывы BFN прыняла рашэнне пакінуць борд.

Мы шчыра ўдзячныя ім за ўклад у стварэнне і развіццё BFN. Іх далейшая дзейнасць працягваецца па-за межамі борда, і мы ўпэўненыя, што іх досвед і бачанне ўзбагацяць новыя праекты.

На дадзеным этапе актыўныя ўдзельнікі BFN стварылі працоўную групу, якая забяспечвае выкананне абавязкаў па бягучых праектах, падтрымкай удзельнікаў нашай супольнасці і адкрыта да новых людзей ды ініцыятываў

BFN працуе над ключавымі напрамкамі: пашырэннем прысутнасці беларускага кіно ў медыя, развіццём структуры і тэматычных накірункаў, кінаінкубатарам і міжнароднымі сувязямі.

У бліжэйшы час будуць абноўленыя працоўныя і кіруючыя фарматы, пра што мы дадаткова паведамім. BFN працягвае працу!

 

Працоўная група Belarusian Filmmakers’ Network