Адкрыты набор у Лабараторыю ШІ-кіно

17 лістапада 2025 г.

 

Мы запускаем новую лабараторыю, дзе будзем разам даследаваць, як штучны інтэлект можа стаць сапраўдным інструментам для рэжысёраў. AI сёння — гэта магчымасць рэалізоўваць вялікія ідэі нават там, дзе бюджэт і рэсурсы абмежаваныя.

 

Што чакае ўдзельнікаў?

 

Адбор заявак:
Вам будзе патрэбна запоўніць адну форму з матывацыйным лістом, апісаннем вашага досведу ў кіно, а таксама апісаньнем ідэі кароткага фільма (да 5 хвілін).

Пасля разгляду заявак мы сфармуем шорт-ліст з 10 удзельнікаў.

 

Лабараторыя:
Дзесяць аўтараў напішуць сцэнарыі сваіх фільмаў. З якіх будуць абраны 5 канчатковых удзельнікаў лабараторыі.


Пяцёра ўдзельнікаў атрымаюць:

  • навучанне AI-інструментам, якія дазваляюць ствараць кінематаграфічныя вобразы і сцэны; 
  • доступ да платных ліцэнзій;
  • падтрымку ды ментарства рэжысёра Уладзіміра Казлова ды экспертаў BFN;
  • магчымасць зрабіць уласны кароткаметражны фільм з дапамогай штучнага інтэлекту.

 

Для каго падыйдзець лабараторыя?

Перш за ўсё – для рэжысёраў, якія шукаюць новыя спосабы ўвасаблення сваіх ідэй. AI тут разглядаецца не як цацка або эфект, а як новая мова, дазваляючая данесці амбіцыйную задуму нават пры мінімальных бюджэтных магчымасцях.

 

Як падаць заяўку?

Проста запоўніце гэтую форму  – усё вельмі проста ⬅️⬅️⬅️


Мы хочам пачуць вашу ідэю і зразумець, што вам хочацца зрабіць. Мы адкрытыя да смелых гісторый, незвычайных формаў і эксперыментаў.
Далучайцеся
— і давайце разам выпрабауем, на што здольнае кіно, калі даць яму новыя інструменты.

 


Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім
Cаюзам.