Паказ фільма «Ператрымка» у Берліне

13 верасня 2023 г.

Дзе: Kino Krokodil, Greifenhagener Str. 32, 10437 Berlin

Калі: 27 верасня 2023 года, а 18-й гадзіне

Уваход: 6,50 Еўра / 5,50 Еўра са зніжкай

«Ператрымка» (Польшча, 2023, 19 мін), рэж. Андрэй Кашперскі. Іранічны фільм-гратэск, рэфлексія на тэму гвалту ў Беларусі 2020-2023 гг.

Рэжысёр прапануе паглядзець на працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, вачыма АМАПаўца. Ён вымушаны пасяліць у сябе ў кватэры затрыманых пратэстуючых на 15 содняў, паколькі месцаў для палітычных зняволеных у турмах не хапае. «Ператрымка» - першая частка анталогіі «Працэсы», натхнёнай серыялам «Чорнае люстэрка». Анталогія даследуе абсурдныя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, Украіне і Расіі.

Пасля прагляду фільма адбудзецца дыскусія на тэму: «Ад "Гуд бай, Ленін» да «Ператрымкі» - ці магчыма тут іронія ўвогуле?» з удзелам экспертаў і рэжысёра/ сцэнарыста.

Дарэчы, у гэты дзень Kino Krokodil пакажа яшчэ два фільмы пра Беларусь/ беларускіх рэжысёраў. Глядзіце праграму на сайце кінатэатра: https://kino-krokodil.de/

Запрашаем усіх на паказ(ы)!