Паказ фільма «Live (Na Żywo)» у Берліне

1 снежня 2023 г.

Дзе: Kino Krokodil, Greifenhagener Str. 32, 10437 Berlin

Калі: 6 снежня 2023 года, а 18-й гадзіне

Уваход: вольны

Belarusian Filmmakers' Network (BFN) запрашае на кінапаказ кароткаметражнага фільма «Live (Na Żywo)» рэжысёркі Мары Тамковіч. Фільм расказвае пра мірную дэманстрацыю ў Мінску, жорстка падушаную міліцыяй. Дзве журналісткі з незалежнага беларускага тэлеканала - адзіныя, хто вядзе прамую трансляцыю падзей. Калі іх знаходзіць міліцэйскі дрон, яны сутыкаюцца з драматычным выбарам. Драма натхнёная рэальнай гісторыяй Кацярыны Бахвалавай і Дар'і Чульцовай.

Фільм ужо атрымаў шматлікія ўзнагароды міжнародных кінафестываляў у Еўропе і ЗША.

Пасля прагляду фільма адбудзецца дыскусія на тэму: «Паліцэйскі гвалт у кіно», уключаючы параўнанне з вядомымі сцэнамі з фільма «Страчаны гонар Катарыны Блюм» Фолькера Шлёндорфа і Маргарэты фон Тротта.

Больш інфармацыі глядзіце тут

Фота: Wajda Studio