Трэці BarCamp+

2 лютага 2026 г.

 

Belarusian Filmmakers’ Network (BFN) адкрывае прыём заявак на ўдзел у трэцім BarCamp+, які адбудзецца 13–15 сакавіка 2026 года ў Варшаве!

Гэтая сустрэча стане ключавым этапам развіцця сеткі: у 2026 годзе BFN рыхтуецца да рэгістрацыі юрыдычнай асобы, і сёлетні BarCamp+ пройдзе ў фармаце працоўнай стратэгічнай сесіі, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць разам ствараць аснову будучай арганізацыі.

 

На BarCamp+ мы

  • выпрацуем мадэль кіравання і прыняцця рашэнняў,
  • вызначым ролі і зоны адказнасці,
  • створым інструменты рэальнай падтрымкі беларускіх фільммэйкераў.

 

«Мы верым, што разнастайны прафесійны досвед нашых калег можа стаць падмуркам для дзейснай інфраструктуры. Гэта не проста канферэнцыя, а прастора, дзе кожны ўплывае на тое, якім будзе незалежнае беларускае кіно заўтра», арганізатар Леанід Каліценя.

 

 ⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️

 

Умовы ўдзелу

 

Для дзейных чальцоў BFN:
— удзел бясплатны,
— прадугледжаная кампенсацыя выдаткаў на праезд, жытло і харчаванне.


👉 Падаць заяўку на далучэнне да сеткі

 

Для іншых удзельнікаў і ўдзельніц:
— рэгістрацыйны ўнёсак: 10 еўра (сродкі будуць накіраваныя ў фонд падтрымкі мікрабюджэтнага незалежнага беларускага кіно),
— кампенсацыя дарогі і жытла не прадугледжваецца.

 

⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️

 

Дэдлайны падачы заявак

8 лютага — для тых, каму патрэбна візавая падтрымка
11 лютага — для тых, хто можа прыехаць самастойна

 

➡️Падаць заяўку на ўдзел у BarCamp+⬅️

 

 


Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Belarusian Filmmakers’ Network — ініцыятыва, накіраваная на развіццё беларускага незалежнага кіно, яго прасоўванне ўнутры і па-за межамі краіны, а таксама на ўключэнне беларускіх аўтараў у глабальны індустрыяльны кантэкст.

 

Сачыце за навінамі BFN:
Instagram | Facebook | YouTube | X (Twitter)