Нефільтраванае Кіно ў Менску адмяняецца

22 сакавіка 2023 г.

Фестываль "Нефільтраванае кіно", які мусіў адбыцца ў Менску ў дзявяты раз, быў адменены 22 сакавіка. Пра гэта паведамілі арганізатары фестывалю ў сацыяльных сетках праэкта.

"Нажаль у нас сумныя навіны. Учора нам патэлефанавалі з Міністэрства культуры і паведамілі, што фестывалю не будзе. Хто і чаму такое прыняў рашэньне адказаць адмовіліся. Пасля гэтага быў абноўлены дзяржаўны рэгістр фільмаў Рэспублікі Беларусь і з яго зніклі фільмы фестывалю, якія былі ўнесены туды 17 сакавіка.

У сувязі з гэтым фестываль пераносіцца пакуль на нявызначаны тэрмін.

Кінатэатр аўтаматычна здзейсніць вяртанне грашовых сродкаў за квіткі, набытыя на сайце. Калі ў вас застануцца пытанні - можна звярнуцца ў касу кінапрасторы".

"Нефільтраванае кіно" - гэта незалежны беларускі фестываль кіно без аніякага цэнзу, які аднім з апошніх у краіне адбываўся ў афлайн-фармаце. Гэтай вясной фестываль павінен быў прайсці ў дзявяты раз.