Пра нас

Belarusian Filmmakers’ Network – нефармальная ініцыятыва, накіраваная на развіццё беларускага незалежнага кіно, яго прасоўванне ўнутры і па-за межамі краіны, а таксама ўключэнне айчынных аўтараў у глабальны індустрыяльны кантэкст. 

Наша галоўная мэта: фармаванне дынамічнай сеткі гарызантальных крэатыўных камунікацый, вольных ад любых праяў аўтарытарнага адміністравання ды ідэйнай цэнзуры. Жаданая перспектыва - арганізацыйная, стылістычная і сэнсавая перазагрузка беларускай кінаіндустрыі.

Тры ключавыя аспекты: адкрытасьць, дэцэнтралізацыя, постправінцыйнасць.


Новая мапа беларускага кіно

Сучасная сытуацыя ў беларускім кіно выглядае катастрафічна. Наяўны палітыка-эканамічны крызіс у Беларусі супаў з крахам аўтарытарнай мадэлі культуры, пабудаванай на бюракратычным кіраванні крэатывам, палітычнай цэнзуры, стылістычным канфармізме і вечным недахопе фінансавання.

Для кінаіндустрыі гэта азначае дэвальвацыю ранейшых сэнсавых і тэхнічных матрыц. У цяперашнія часы культурнага тэрору і культурнага супраціву мы жывем у зоне перманентнай нявызначанасці, у чыстым полі новай рэальнасці.
 

Belarusian Filmmakers’ Network – калектыўны праект, адчынены для ўсіх, хто звязаны з экраннай культурай. Наша мэта - празрыстая і кіраваная еўрапеізацыя лакальнай кінаіндустрыі.

  • Гэта новыя правілы кінавытворчасці: прыватызацыя, магчымасць прыватнага і замежнага інвесціравання, акцэнт на еўрапейскія калабарацыі.
  • Гэта новыя мадэлі адукацыі: доўгатэрміновыя міжнародныя навучальныя праекты, адукацыйная мабільнасць, актыўная фестывальная прысутнасць.
  • Гэта стылістычнае абнаўленне: пошук пост-таталітарнай экраннай стылістыкі, адмова ад пыльнай эстэтыкі соннага аграгарадка і млявага правінцыйнага гламура.
  • Гэта праца на заўтрашні дзень беларускага кіно.

Мы будуем не вертыкаль улады, а гарызанталь супрацоўніцтва. Гэта наш агульны выбар - не палітычны, а прафесійны. Наш спосаб адбыцца заўважнымі і істотнымі.

Навіны

Адкрыты набор у Лабараторыю ШІ-кіно

⏰ Дэдлайн — 9 снежня 2025 года

16 лістапада 2025 г.

Чытаць далей

Northern Lights Film Festival

«Лебядзіная песня Фёдара Озерава» будзе паказаны на Northern Lights Film Festival

29 кастрычніка 2025 г.

Чытаць далей

Festival REC

Лебядзіная песня Фёдара Озерава» будзе паказаны на фестывалі ў Іспані

22 кастрычніка 2025 г.

Чытаць далей

Cтартуе новы беларускі AI-фестываль

⏰ з 25 па 30 верасня 2025

22 верасня 2025 г.

Чытаць далей